Мінскае "Дынама" разграміла фінаў у Лізе Еўропы (відэа)
У чацвер дынамаўцы прымалі клуб "МЮПА" на сталічным стадыёне "Трактар".
Гэта быў матч 2-га раўнда кваліфікацыі еўрапейскага футбольнага клубнага турніра. Дынамаўцы атрымалі ўпэўненую перамогу — 3:0. Удоджы адкрыў лік на 25-й хвіліне, на 61-й Стасевіч рэалізаваў пенальці, а на 85-й Нікаліч паставіў пераможную кропку.
24 ліпеня "Дынама" згуляе з "МЮПА" у Фінляндыі.
Сёння свае матчы ў кваліфікацыі Лігі Еўропы праводзяць таксама гродзенскі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр".