Мінскае "Дынама" развітваецца з форвардам Аляксандрам Мацярухіным

Мінскае "Дынама" развітваецца з форвардам Аляксандрам Мацярухіным

Мінскае "Дынама" развітваецца з украінскім форвардам Аляксандрам Мацярухіным. Сайт "зуброў" паведамляе, што кантракт скасаваны "па пагадненні бакоў".

У гэтым сезоне Мацярухін правёў за "Дынама-Мінск" 24 матчы ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, у якіх адзначыўся пяццю галявымі перадачамі. Клуб дзякуе форварду за супрацоўніцтва і жадае яму поспехаў у кар'еры.

Летась Мацярухін быў лепшым бамбардзірам каманды, закінуўшы 22 шайбы ў 59 матчах. Сёлета ж форвард згубіў месца ў аснове і быў пераведзены ў фарм-клуб "Дынама-Маладзечна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі