Мінскае “Дынама” сціпла перамагло “Белшыну”
Чарговыя матчы ў рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу.
Сталічнае “Дынама” згуляла на выездзе з бабруйскай “Белшынай”. Ад самога пачатку складвалася ўражанне, што госці эканомяць сілы і не стараюцца прэсаваць гаспадароў поля. На 50-й хвіліне дынамавец Ігар Стасевіч забіў адзіны за гэтую гульню гол. Пад канец сустрэчы пачаўся моцны дождж і, магчыма, ён перашкодзіў гаспадарам змяніць сітуацыю на сваю карысць, а гасцям — забіць яшчэ адзін гол. Вынік — 0:1.
Таксама сёння згулялі “Мінск” і “Дняпро”. Мінчане перамаглі магілеўчан з лікам 1:0, аўтарам гола стаў Аляксандр Сачыўка.
Нагадаем вынікі іншых матчаў 17-га тура: БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:1, “Шахцёр” — “Нёман” — 1:0.
Заўтра тур скончыцца матчамі “Дынама” (Брэст) — “Слуцк” і “Гомель” — “Нафтан”.