Мінскае "Дынама" разграміла літоўцаў на "Трактары" — 5:0 (відэа)

На 5-й хвіліне вызначыўся Арцём Быкаў пасля перадачы Дзмітрыя Сычова, на 15-й забіў Эрнан Фігерэда, праз хвіліну гол запісаў на свой рахунак Сычоў, а праз хвіліну расійскі легіянер аформіў дубль! Такім чынам на 17-й хвіліне дынамаўцы ўжо выйгравалі з лікам 4:0!
 
 
У другім тайме на 54-й хвіліне Дзмітрый Сычоў не забіў пенальці (брамнік адбіў мяч). А канчатковы лік усталяваў Уладзімір Хвашчынскі на 71-й хвіліне — 5:0.
 
 
Нагадаем, першы матч прайшоў тыдзень таму ў Шаўляі. У ім дынамаўцы атрымалі пераканаўчую перамогу з лікам 3:0.
 
 
У другім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы мінскае "Дынама" чакае харвацкі "Лакаматыў" з Заграба. 18 ліпеня на "Трактары" каманды згуляюць першы матч (другі — 25-га ў Заграбе).
 
 
 
Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі