Мінскае "Дынама" упусціла перамогу ў матчы з "Шахцёрам" (відэа)
Матч скончыўся з лікам 1:1. Аднак БАТЭ не здолела скарыстацца гэтай нічыёй і наблізіцца да лідара чэмпіяната.
Цэнтральны матч 16-га тура чэмпіяната прайшоў на мінскім стадыёне "Трактар". Ужо на 17-й хвіліне Фігерэда вывеў дынамаўцаў наперад. "Шахцёр" адыграўся на 89-й хвіліне — раўнавагу ўзнавіў Балановіч.
Нічыя з такім жа лікам зафіксаваная ў "нафтавым" дэрбі гэтага тура: "Славія" і "Нафтан" разыйшліся мірам.
"Шахцёр" застаецца лідарам чэмпіяната Беларусі, у футбалістаў з Салігорска 39 ачкоў. Нягледзячы на нічыю, яны захавалі адрыў у 6 ачкоў ад БАТЭ, які ў гасцях так і не змог распячатаць вароты брэсцкага "Дынама" — 0:0.
А вось мінскія дынамаўцы застаюцца толькі на 4-м радку першынства: 7 ліпеня "Гомель" у гасцях выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:1 і цяпер апярэджвае мінчукоў ужо на 2 ачкі.
Астатнія вынікі 16-га тура:
"Белшына" — "Днепр" — 3:1;
"Нёман" — "Мінск" — 0:2.
Наступны, 17-ы тур чэмпіяната Беларусі па футболе пройдзе 13-14 ліпеня.
Фота: www.pressball.by.