БАТЭ перамагло мінскае "Дынама" забіўшы вырашальны гол на апошняй хвіліне

Ключавым матчам дня была гульня лідара першынства — БАТЭ і мінскага “Дынама”, якое імкнецца дагнаць "Шахцёр" і “дастаць” серабро.


У гэтым матчы лік на 74 хвіліне адкрылі гаспадары поля, барысаўчане. Але праз 6 хвілінаў лік зраўняўся — 1:1. БАТЭ здолеў выправіць становішча ў дадатковы час, на самай апошняй  хвіліне, калі Ягор Філіпенка аформіў дубль. Такім чынам, дынамаўцы не змаглі скараціць адставанне ад “Шахцёра”, а БАТЭ наадварот зацвердзіў свае лідарскія пазіцыі.


Таксама ў суботу гулялі “Тарпеда-БелАЗ” і “Нёман”. Гульня скончылася “сухой” нічыёй — 0:0. “Славія” на сваім полі саступіла “Нафтану” — 0:1.



У нядзелю, 6 кастрычніка “Шахцёр” прыме на сваім полі “Гомель”, “Белшына” згуляе з “Дняпром”, а “Мінск” прыме брэсцкае “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі