Мінскае хакейнае “Дынама” атрымала валявую перамогу над “Металургам”

Мінскае хакейнае “Дынама” атрымала валявую перамогу над “Металургам”

Хакеісты мінскага “Дынама” атрымалі валявую перамогу над новакузнецкім “Металургам” з лікам 4:2. 17 верасня яны правялі другі хатні матч у сёлетнім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Ад самага пачатку гаспадары стараліся захапіць ініцыятыву, аднак ужо на трэцяй хвіліне апынуліся з меншасці з-за парушэння форварда “зуброў” Роба Клінкхамера, чым і скарысталіся госці. Толькі ў канцы першага перыяду “Дынама” зраўняла лік намаганнямі таго ж Клінкхамера.

Другая дваццаціхвілінка засталася без шайбаў, але ў апошняй траціне гульні пачалося нешта неверагоднае. Спачатку гаспадары прапусцілі шайбу і лік стаў 1:2, але затым Нік Бэйлен рэалізаваў колькасную перавагу і зраўняў лік — 2:2. На 50-й хвіліне Сяргей Касціцын вывеў сваю каманду наперад — 3:2, а на апошняй хвіліне адзначыўся Аляксандр Мацярухін.

Наступны матч чэмпіянату КХЛ мінскае “Дынама” правядзе 19 верасня з омскім “Авангардам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі