Мінскае хакейнае “Дынама” зноў прайграла “Атланту”

Мінскае хакейнае “Дынама” зноў саступіла “Атланту” з падмаскоўных Мыцішчаў. Сустрэча прайшла 14 лютага  і дынамаўцам гэтым разам давялося гуляць у гасцях. Пасля хатняй паразы, якую яны атрымалі 12 лютага, прайграўшы з лікам 2:3, “зубры” былі настроеныя адыграцца. Але матывацыя “Атланта” была яшчэ большай: яны мелі невялікі шанец трапіць у васьмёрку наймацнейшых Заходняй канферэнцыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, таму кожная перамога была ім дарэчы.

Гульня пачалася дынамічна: гаспадары ўжо на 4-й хвіліне адкрылі лік, а дынамаўцы праз пяць хвілінаў адыграліся, дзякуючы Шарлю Лінгле. Аднак наступную шайбу закінулі толькі ў сярэдзіне другога перыяда — адзначыўся дынамавец Аляксандр Кулакоў. Гаспадары адыграліся праз лічаныя хвіліны і лік стаў роўным — 2:2. І роўна праз хвіліну Лінгле зноў вывеў сваю каманду наперад.

На другі перапынак “Дынама” сыходзіла з перавагай у адну шайбу, аднак у трэцім перыядзе “зубры” прапусцілі два разы запар з інтэрвалам у хвіліну і ўжо не змаглі хаця б зраўняць лік, каб працягнуць барацьбу ў авертайме. Вынік матчу — 4:3.

Пасля 56 гульняў у Заходняй канферэнцыі чэмпіянату КЛХ мінскае “Дынама” займае 5-ы радок у турнірнай табліцы і набірае 94 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі