Мінскае хакейнае “Дынама” зноў прайграла — параза ад “Сібіры”
Хакеісты мінскага “Дынама” панеслі другую запар паразу ў гасцявой серыі чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. 23 верасня “зубры” гулялі ў Навасібірску з мясцовай “Сібір’ю” і саступілі з лікам 1:2.
На сёння дынамаўцы займаюць 20 радок у турнірнай табліцы КХЛ. З пачатку чэмпіянату яны выйгравалі толькі чатыры разы.
Бліжэйшая сустрэча таксама стане выязной — у панядзелак, 25 верасня “Дынама” згуляе з “Югрой”, а затым паедзе да омскага “Авангарда”, з якім пазмагаецца ў сераду, 27 верасня.