Мінскае “Тарпеда” памяняла галоўнага трэнера
Сталічны футбольны клуб “Тарпеда” памяняў галоўнага трэнера: замест Сяргея Кабельскага гэтую пасаду заняў Леанід Лагун, паведамляе by.tribuna.com.
Кабельскі ачоліў каманду сёлета ў студзені, але яго праца не дала добрых вынікаў: за 12 матчаў чэмпіянату краіны тарпедаўцы набралі ўсяго 7 ачкоў і апусціліся ў сутарэнне турнірнай табліцы.
39-гадовы Лагун з’яўляецца выхаванцам “Тарпеда”.