Мінскае “Тарпеда” святкуе юбілей: футбольнаму клубу 70 гадоў

Мінскае “Тарпеда” святкуе юбілей: футбольнаму клубу 70 гадоў

Адзін са старэйшых футбольных клубаў Беларусі — мінскае “Тарпеда” — святкуе 70-годдзе.  Як адзначае Беларуская федэрацыя футбола, за сваю багатую гісторыю “аўтазаводцы” пяць разоў станавіліся чэмпіёнамі БССР і тройчы выйгравалі Кубак БССР, а ўжо ў незалежнай Беларусі выходзілі ў фінал Кубка краіны ў 2000 годзе.

Апошнія гады былі няпростымі для клуба: у 2004 годзе каманда выбыла з эліты ў першую лігу, дзе заняла першае месца па выніках сезона 2005 года. Аднак праз год “Тарпеда” страціла статус прафесійнай каманды і працяглы час выступала ў трэцяй лізе і ў чэмпіянаце Мінска.

Толькі ў 2014 годзе клуб вярнуў прафесійны статус і выступіў у другой лізе, адкуль праз год перайшоў у першы дывізіён. Сёння “аўтазаводцы” займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы свайго чэмпіянату і маюць рэальныя шансы вярнуцца ў эліту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі