Мінскае “Тарпеда” выйграла ў чэмпіянаце краіны ўпершыню за тры месяцы

Мінскае “Тарпеда” выйграла ў чэмпіянаце краіны ўпершыню за тры месяцы

Мінскае “Тарпеда” выйграла ў чэмпінаце Беларусі па футболе ўпершыню за тры месяцы: 30 верасня ў матчы 23 тура яно было мацнейшым за “Смалявічы”, з якім гуляла ў гасцях. Матч скончыўся з лікам 0:2. Такім чынам, тарпедаўцы перарвалі бязвыйгрышную серыю, якая цягнулася з 13 тура, калі яны перамагалі “Дняпро”. Тым не менш каманда застаецца на 15-м месцы ў зоне вылету.

Раней у 23 туры згулялі “Прамень” — “Іслач” – 1:1, “Мінск” – “Дняпро” – 4:0, “Шахцёр” – “Гарадзея” – 1:0.

Сёння таксама праходзяць матчы “Тарпеда-БелАЗ” — “Віцебск”, БАТЭ — “Дынама” (Мінск).

Скончыцца тур у панядзелак, 1 кастрычніка, матчам “Нёман” — “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі