Мінскі наркагандляр зваліўся з ровара пад ногі міліцыянтам

Мінскі наркагандляр зваліўся з ровара пад ногі міліцыянтам

За незаконны абарот наркотыкаў міліцыянты затрымалі 24-гадовага непрацуючага мінчука. Як адзначае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманне атрымалася даволі кур'ёзным.

Міліцыянты атрымалі інфармацыю, што хлопец можа мець дачыненне да распаўсюду наркотыкаў. Але калі прыйшлі да яго дадому, то нікога не знайшлі: на званок ніхто не адказваў, дзверы былі шчыльна зачыненыя. 

Паблізу праваахоўнікі заўважылі аднаго з кліентаў наркагандляра. 23-гадовы раней судзімы малады чалавек дзяжурыў пад акном, каб купіць дозу, у чым ён і прызнаўся аператыўнікам. 

Падчас размовы міліцыянты заўважылі, што міма іх на ровары праязджаў малады чалавек. Гэта і быў гаспадар жытла. Пабачыўшы пастаяннага пакупніка разам з аператыўнікамі,ён хацеў уцячы. Аднак на ровары зляцеў ланцуг, і хлопец зваліўся літаральна пад ногі міліцыянтам. Пры асабістым ператрусе ў яго знайшлі каля 1 грама гашышу. У кватэры праваахоўнікі выявілі яшчэ каля 4,5 грамаў гашышу. Хованка з наркотыкамі была зробленая ў аддзяленні для батареек ліхтарыка.

Дарэчы, 24-гадовы наркагандляр не меў мабільніка, а наркотыкі купляў з дапамогай суседа. Зламыснік меркаваў, што калі ён не карыстаецца мабільнікам, дык праваахоўнікі не даведаюцца пра яго дзейнасць.

Аператыўнікі высвятляюць канал пастаўкі наркотыкаў і кола магчымых пакупнікоў. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі