Мінскіх алкаголікаў закадуюць на льготных умовах
Акцыя льготнага лекавання метадам кадавання і прашыўкі пройдзе ў Мінску 31 кастрычніка.
У гэты дзень усе ахвочыя пазбавіцца ад сваёй залежнасці могуць прыйсці ў Гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер і атрымаць зніжку ў 50%. Для таго, каб стаць удзельнікам акцыі, трэба патэлефанаваць з 9.00 да 16.00 па тэлефоне 292-31-03. Апроч таго, як мінімум за 10 дзён да працэдуры кадавання і прашыўкі трэба ўстрымлівацца ад спажывання спіртнога.
Гэтую акцыю мінскі наркадыспансер ладзіць не ўпершыню. Сёлета яна праходзіла 14 лютага, 28 сакавіка, 30 траўня, 25 ліпеня, 29 жніўня і 26 верасня. Шторазу да акцыі далучалася болей за 40 чалавек, інфармуе БЕЛТА.