Мінскіх рабочых з бессімптомным COVID-19 пераселяць з інтэрнатаў у гатэлі

Мінскіх рабочых з бессімптомным COVID-19 пераселяць з інтэрнатаў у гатэлі

Мінгарвыканкам склаў спіс інтэрнаты, гатэляў і санаторыяў, куды будуць адпраўляць на ізаляцыю рабочых з бессімптомным COVID-19. Гаворка ідзе пра тых, хто жыве ў інтэрнатах калідорнага тыпу, дзе ізаляцыю забяспечыць складана. 

Спіс быў зацверджаны на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях у Мінгарвыканкаме 8 траўня:

— гатэль "Алмаз" ААТ "МАЗ" (Мінск);
— санаторый "Лясная паляна" УП «Спецкамунаўтатранс" (Мядзельскі раён);
— аздараўленчы цэнтр "Світанак" ААТ кіруючая кампанія "Гарызонт", філіял "Сацыяльны комплекс" (Мінскі раён);
— інтэрнат № 4 ААТ "Інтэграл" (Мінск);
— інтэрнат РУП "Нацыянальны аэрапорт" (Мінск);
— гатэль "Агат" ДУА "Кадры індустрыі" (Мінск);
— гатэль "Спорт" ДУ "Белспортзабеспячэнне" (Мінск).

Гэтыя звесткі парталу TUT.by пацвердзілі ў Мінгарвыканкаме. Не выключана, што спіс будзе пашыраны, бо на 8 траўня свае прапановы не падалі Цэнтральны і Фрунзенскі раёны Мінска.

"Адміністрацыі раёнаў Мінска павінны дакладна разумець лагістыку — куды чалавек едзе пасля выпіскі, куды едзе на далечванне. Ён можа вырашыць гэтае пытанне сам, альбо, калі ў яго няма варыянтаў, тут начальнік калідорнага інтэрната павінен сказаць, куды яму ехаць. І хуткая адвязе яго туды, дзе ён будзе знаходзіцца, пакуль яму не закрыюць бальнічны. У спісе ёсць і інтэрнаты, якія павінны быць гатовыя прыняць жыхароў на ўмовах ізаляцыі — прадаставіць месца для пражывання, санвузел і месца для падрыхтоўкі ежы без судотыку з іншымі жыхарамі", — тлумачаць чыноўнікі Мінгарвыканкама.

Цяпер вызначаецца, ці будуць самі людзі на ізаляцыі аплочваць сваё пражыванне ў гэтых гатэлях або нейкую частку за іх заплацяць прадпрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі