Мінскія дынамаўцы даведаліся сапернікаў у Лізе канферэнцый
Кубак Лігі канферэнцый
У Манака адбылося лёсаванне агульнага этапу футбольнай Лігі канферэнцый.
У турніры выступяць 36 клубаў, размеркаваныя па шасці кошыках. Кожная каманда атрымала шэсць супернікаў з шасці розных кошыкаў.
Футбалісты мінскага "Дынама" будуць спаборнічаць з наступнымі клубамі: дацкі "Капенгаген", фінскі ХІК, польская "Легія", шатландскі "Хартс", "Панацінаікас" з Грэцыі ды паўночнаірландскі "Ларн".
Адразу ў 1/8 фіналу выйдуць каманды, якія занялі восем першых месцаў. Каманды, якія зоймуць з 9-га па 24-е месца, правядуць спараныя стыкавыя матчы.
Для камандаў, якія зоймуць з 25-га па 36-е месца, еўрасезон завершыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.