Мінскія дынамаўцы прайгралі "Аўтамабілісту" — 0:2

Мінскія дынамаўцы прайгралі "Аўтамабілісту" — 0:2

Паразай скончылася для хакеістаў мінскага "Дынама" сустрэча з екацярынбургскім аўтамабілістам 5 студзеня. Гульня ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прайшла ў Екацярынбургу і завяршылася з лікам 2:0 (1:0, 0:0, 1:0) на карысць гаспадароў.

Шайбамі адзначыліся Ілля Крыкуноў (на 15-й хвіліне) і Ягор Мілазораў (на 59-й). 

9 студзеня мінскае "Дынама" прымае ў сябе дома хакеістаў яраслаўскага "Лакаматыва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі