Мінскія дынамаўцы ў гасцях перамаглі маскоўскіх — 2:1
У матчы рэгулярнага чэмпіяната КХЛ 6 кастрычніка ў Маскве мінскае "Дынама" святкавала перамогу над маскоўскім — 2:1 (0:0, 1:1, 1:0).
Як распавядала Еўрарадыё, каб трапіць на гульню, "зубрам" давялося скарыстацца маскоўскім метрапалітэнам: клубны аўтобус захрас у маскоўскіх аўтамабільных заторах.
Лік у сустрэчы адкрылі гаспадары: на 23-й хвіліне Дасцін Бойд забіў мінчукам шайбу. Аднак ужо на 28-й Яўген Кавыршын зраўняў лік. Гульня працягвалася на роўных. І толькі пад канец сустрэчы мінчука удалося вырвацца наперад: вырашайльную шайбу на 54-й хвіліне гульні забіў Арцём Волкаў.
Дарэчы, папярэднюю сустрэчу з масквічамі мінскія дынамаўцы таксама выгралі — 5:1.
У Заходняй канферэнцыі КХЛ "Дынама-Мінск" займаец цяпер дзявятае месца. Пасля 19 гульняў каманда мае 25 ачкоў.