Мінскія дынамаўцы ў Лізе канферэнцый забілі два галы, але прайгралі з лікам 1:2

Матч "Дынама-Мінск" — "Хартс"

Матч "Дынама-Мінск" — "Хартс" / dinamo-minsk.by

Футбалісты мінскага "Дынама" 3 кастрычніка ў асноўнай групе Лігі канферэнцый правялі свой першы матч. Іх сапернікам быў шатландскі клуб "Хартс" з Эдынбурга.

Беларусы адкрылі лік у матчы на 21-й хвіліне, а на 37-й лік стаў роўны дзякуючы аўтаголу Сяргея Паліцевіча. Увесь наступны час каманды не маглі забіць ніводнага мяча, але на 95-й хвіліне сустрэчы шатландцы ўсё ж вырвалі перамогу.

Наступны матч у Лізе канферэнцый мінчукі правядуць на выездзе супраць фінскага "Хіка" 24 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі