Мінскія дынамаўцы выйгралі ў рыжан — 5:3
Хакеісты мінскага "Дынама" 27 лютага правялі свой апошні хатні матч у гэтым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. "Зубры" святкавалі перамогу над рыжскім "Дынама" з лікам 5:3.
У гаспадароў шайбы закінулі Андрэй Сцяпанаў (на 1-й хвіліне), Джасцін Фантэйн (19), Шарль Лінгле (24), Марк-Андрэ Граньяні (25), Сяргей Дрозд (43). У гасцей шайбамі адзначыліся Мікс Індрашыс (1), Увіс Балінскіс (3), Брэндан Макмілан (59).
Пасля 55 матчаў мінскае "Дынама" мае 73 ачкі і займае 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі. "Зубры" не выйшлі ў плэй-оф КХЛ. Апошні матч у рэгулярным чэмпіянаце мінская каманда правядзе 1 сакавіка на выездзе супраць браціслаўскага "Слована".