Мінскія медыкі 10 лістапада выйшлі ў ланцугі салідарнасці

Мінскія медыкі 10 лістапада выйшлі ў ланцугі салідарнасці

Зранку 10 лістапада ў розных раёнах Мінска адбыліся акцыі салідарнасці медыкаў з затрыманымі і арыштаванымі калегамі. 

Як паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты", у ланцугі салідарнасці выходзілі медыкі з Бальніцы хуткай меддапамогі, 6-й гарадской клінікі, 14-й паліклінікі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, траспланталогіі і гематалогіі. Яны трымалі плакаты з надпісамі "Чаму лекары на Акрэсціна?" і "Вызваліце нашых лекараў".

Акцыю медыкаў 7 лістапада сілавікі разагналі практычна на самым пачатку. Шмат дактароў затрымалі. 9 лістапада прайшлі суды над медыкамі: усім ім прызначаюць вялікія тэрміны адміністрацыйнага арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі