Мінскія пенсіянеры правялі невялікае шэсце

Мінскія пенсіянеры правялі невялікае шэсце

У Мінску пенсіянеры правялі 23 снежня невялікае шэсце ў цэнтры горада, паведамляе ТГ-канал Антона Матолькі.

Удзельнікі акцыі сабраліся каля Камароўскага рынку. "Ахова рынку выклікала АМАП, але пенсіянеры перагрупаваліся, і прайшліся па маршруце Харужай-Куйбышава-Кульман-Багдановіча. Міліцыя арыштавала адну з удзельніц", — паведамляецца ў ТГ-канале.

На фота бачна, што адна з удзельніц трымае два сцяжкі — бел-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны.

Традыцыйна маршы мудрасці ладзяцца па панядзелках. Апошнія акцыі міліцыя блакавала на самым пачатку і затрымлівала ўдзельнікаў. Аднак гэтым разам удзельнікі акцыі змянілі час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі