Мінскія шматпавярховікі будуць пазбаўляцца ад смеццеправодаў

Заварыць смеццеправоды ў мінскіх шматпавярховіках плануецца да канца 2017 года. Пра гэта паведаміў падчас наўпроставай тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае БЕЛТА.

Паводле яго словаў, на сёння паспелі закансерваваць каля 300 смеццеправодаў, але каб зрабіць гэта, трэба атрымаць згоду жыхароў дома. Большасць гараджанаў добра ставіцца да такой ініцыятывы, таму гарадскія ўлады плануюць, што кансервацыя смеццеправодаў завершыцца за два з паловай гады.

Як мяркуюць спецыялісты, кансервацыя смеццеправодаў дапаможа не толькі істотна палепшыць гігіенічныя паказнікі ў пад’ездах, але і стане для жыхароў дадатковым стымулаў да раздзельнага збору адкідаў. Дзеля гэтага ля дамоў абсталююць кантэйнерныя пляцоўкі, а з цягам часу адчыняць пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Фота: realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі