"Мінсктранс" адказаў на калектыўную скаргу кіроўцаў тралейбусаў

"Мінсктранс" адказаў на калектыўную скаргу кіроўцаў тралейбусаў

"Мінсктранс" адказаў на калектыўную скаргу кіроўцаў тралейбусаў. У лютым яны паскардзіліся на сваё кіраўніцтва ў Мінпрацы, Генпракуратуру, Камітэт дзяржкантролю. Кіроўцы абураныя няспраўнасцю тэхнікі, парушэннем права на адпачынак, стаўленнем да іх з боку кіраўніцтва. На сайце petitions.by пад калектыўнай петыцыяй сабралі больш за 1300 подпісаў. Як інфармавала Еўрарадыё, на прадпрыемстве на кіроўцаў пачаўся ціск. Іх настойліва заклікалі адклікаць подпісы пад калектыўнай петыцыяй са скаргай на ўмовы працы.

Як інфармуе БЕЛТА, кіроўцы даслалі ліст падчас акцыі "Ваша пытанне прэзідэнту". У выніку адказ даў "Мінсктранс". Сцвярджаецца, што была праведзена праверка ўсіх тралейбусаў і выяўленыя "асобныя выпадкі парушэнняў правілаў эсплуатацыі". У лютым-сакавіку ішло выпраўленне недахопаў. Дарэчы, пра тое, што "рух пайшоў", Еўрарадыё казалі і кіроўцы. Паводле іх слоў, амаль на ўсіх тралейбусах аднавілі сядзенні, аднаўлялі падагрэў люстэркаў, шклоамывальнікаў і г. д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі