Мінспорту і турызму растлумачыла ўмовы вяртання пуцёвак у Турцыю

Мінспорту і турызму растлумачыла ўмовы вяртання пуцёвак у Турцыю

У Міністэрства спорту і турызму ў суботу, 16 ліпеня паступіла 25 званкоў ад турыстаў, якія збіраліся ехаць на адпачынак у Турцыю. Людзі цікавіліся, ці варта наведваць гэтую краіну і ці можна здаць пуцёўкі.

Дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорта Алена Пярмінава растлумачыла БЕЛТА, якім чынам могуць паступіць беларусы, якія планавалі ў Турцыі адпачынак.

Па яе словах, турысты могуць адмовіцца ад пуцёўкі або перабраніраваць тур. Улічваючы, што да будучай вандроўкі можа заставацца няшмат часу, кампаніі могуць утрымаць з турыстаў выдаткі, звязаныя з арганізацыяй паездкі.

Тыя, хто ўжо набыў туры, могуць таксама выбраць іншую дату або іншую краіну. Пры скасаванні дамовы турыстам павінны вярнуць кошт пуцёўкі, але пры гэтым у адпаведнасці з заканадаўствам могуць утрымаць фактычна панесеныя выдаткі туркампаніяў.

Мінспорту і турызму раіць прытрымлівацца рэкамендацыяў МЗС, якое заклікала ўстрымацца ад запланаваных у Турцыю паездак да стабілізацыі абстаноўкі ў гэтай краіне. У ноч на 16 ліпеня там адбылася спроба ваеннага перавароту. Загінула каля 160 чалавек, болей за 1,4 тысячы параненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі