Мінспорту просіць павысіць жабрацкія заробкі трэнерам спартыўных школ

Кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызма падрыхтавала пакет дакументаў па павышэнню заробкаў маладым трэнерам, якія працуюць у сістэме дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. На сённяшні дзень заробак трэнера-выкладчыка, маладога спецыяліста з вышэйшай адукацыяй складае крыху больш за 231 тысячу рублёў, а з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй — 213 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што іх заробкі меншыя за бюджэт пражытковага мінімума для працаздольнага насельніцтва, які складае 266 тысяч рублёў. Мінспорту лічыць неабходным увесці штомесячныя даплаты маладым спецыялістам, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прымуць Мінпрацы і Мінфінансаў.

Як адзначае БЕЛТА, цяпер у 503 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах краіны займаюцца каля 180 тысяч выхаванцаў, з якімі працуюць 9200 трэнераў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі