Мінспорту Расіі заяўляе, што не мае дзяржаўных праграм падтрымкі допінгу

Мінспорту Расіі заяўляе, што не мае дзяржаўных праграм падтрымкі допінгу

У Расіі няма дзяржаўных праграмаў падтрымкі допінгу ў спорце. Так Міністэрства спорту Расіі адкаментавала новыя звесткі з дакладу канадскага юрыста Рычарда Макларэна, перадае Бі-Бі-Сі. Разам з тым ведамства паабяцала старанна вывучыць пададзеную ў дакладзе інфармацыю.

Як паведамлялася раней, 9 снежня канадскі юрыст Макларэн абнародаваў другую частку свайго расследавання пра допінг у расійскім спорце. Паводле яго, у маніпуляцыях з допінг-пробамі ў 2011-2015 гадах удзельнічалі больш за 1000 расійскіх спартоўцаў.

Макларэн сцвярджае, што ў маніпуляцыях з допінг-пробамі ўдзельнічалі расійскія чыноўнікі з Міністэрства спорту. Акрамя іх у скандал замяшаныя супрацоўнікі антыдопінгавай службы РУСАДА, Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, а таксама ФСБ. ДНК-аналіз паказаў, што ў некаторых пробах былі аналізы двух і больш людзей.

Расійскія спартовыя чыноўнікі сталі катэгарычна абвяргаць абвінавачанні і назвалі высновы дакладу бяздоказнымі. Міністр спорту Расіі Павел Калабкоў заявіў, што ніякай "дзяржаўнай змовы" ў Расіі наконт допінгу не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі