Мінсувязі прызнала блакіроўку праграмы Tor у Беларусі

Мінсувязі прызнала блакіроўку праграмы Tor у Беларусі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выступіла з каментаром наконт блакавання праграмы Tor, якая дазваляе ананімны доступ у інтэрнэт. Інфармагенцтву БЕЛТА ў Мінсувязі заявілі, што абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў.

Чыноўнікі Мінсувязі нагадваюць, што пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаныя абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, якія змяшчаюць забароненую інфармацыю. А разнастайныя проксі-серверы, ананімныя сеткі кшталту Tor ды іншыя дазваляюць карыстальнікам па-ранейшаму атрымліваць доступ да заблакаваных інтэрнэт-рэсурсаў. Таму згодна з беларускімі законамі такія інструменты таксама неабходна блакаваць.

"У дадзеным выпадку не пераследуецца мэта забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай з'яўляецца абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой забаронены. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі", — заявілі чыноўнікі Мінсувязі.

У ведамстве адзначаюць, што такія падыходы прымяняюцца ў шмат якіх краінах свету.

Як паведамляла Еўрарадыё, праблемы з блакаваннем Tor пачаліся на пачатку снежня. У выніку колькасць беларускіх карыстальнікаў праграмы скарацілася ўжо ўдвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі