Беларусь уводзіць бязвіз ў рэгіянальных аэрапортах

Беларусь уводзіць бязвіз ў рэгіянальных аэрапортах

Міністэрства транспарта рыхтуецца да ўвядзення безвізавага рэжыму ў рэгіянальных аэрапортах. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. Паводле яго словаў, у ведамстве ўжо блізкія да завяршэння гэтай працы.

Чыноўнік мяркуе, што такія захады дадуць пэўны станоўчы вынік, а ў плане лібералізацыі бязвізу "мы ідзем паступова, невялікімі крокамі".

Сярод апошніх зменаў Партной назваў аб'яднанне бязвізавых зонаў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях і іх пашырэнне.  

"Наш вялікі рэзерв — у прыездзе наземным транспартам, — сказаў намеснік міністра. — Турпаток мы можам павялічыць шматкроць, калі бязвізавы ўезд з'явіцца і ў такім фармаце. Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014-м і ІІ Еўрапейскія гульні паказалі: узровень бяспекі, калі мы зрабілі адкрытым уезд па ўсёй краіне, не знізіўся".

Цяпер распрацоўваецца стратэгія развіцця турызму да 2035 года. У ёй будуць вызначаныя падыходы для выкарыстання рэзерваў і павелічэння паступлення валюты ў краіну, піша sb.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі