Мінюст не зарэгістраваў “Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю” Севярынца

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі сацыяльна-грамадскаму аб’яднанню “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адказны сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі. Вось што ён кажа пра галоўную прычыну адмовы:

“Аказваецца, мы не патлумачылі, што мелі на ўвазе, калі напісалі ў статуце, што “адстойваем хрысціянскія прынцыпы і хрысціянскія каштоўнасці". Гэта для іх, на жаль, не зразумела. І на падставе гэтага Мінюст нам адмовіў у рэгістрацыі”.

Цяпер ініцыятары стварэння грамадскага аб’яднання збіраюцца падаваць скаргу ў Вярхоўны суд. “Ніякіх спадзяванняў не маем, але гэты шлях трэба прайсці”, - кажа Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, што хрысціянскія дэмакраты, адным з лідэраў якіх з’яўляецца Павел Севярынец, таксама рыхтуюць устаноўчы з’езд партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Мяркуецца, што ён адбудзецца напрыканцы зімы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі