Мінюст: Няхай "Наша Вясна" будзе арганізацыяй правапарушальнікаў!
У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца судовы працэс па пазове заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" да Мінюста. Праваабаронцы патрабуюць адмяніць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання.
Падчас спрэчак у судзе прадстаўнік Мінюста Аляксандр Харытон заявіў, што, "паколькі ў "Нашай Вясне" больш за палову сяброў — правапарушальнікаў, дык хай гэта будзе арганізацыя не праваабаронцаў, а правапарушальнікаў!".
Нагадаем, адной з прэтэнзіяў чыноўнікаў да заснавальнікаў арганізацыі было тое, што многія з іх раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.