Мінздароўя абнавіла пералік краін, жыхарам якіх не патрэбны каранцін у Беларусі
Палескі Моталь вітае гасцей / Еўрарадыё
Міністэрства аховы здароўя абнавіла пералік бяспечных краін, жыхары якіх могуць уязджаць у Беларусь без абавязковай 14-дзённай самаізаляцыі. Спіс дапоўнілі 12 краін: Алжыр, Андора, Куба, Кіпр, Сан-Марына, Новая Зеландыя, Тайланд, Туніс, Малайзія, Маўрыкій, Ліван і В'етнам.
"Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь. У дачыненні да асоб, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь з краін, выключаных 08.07.2020 з пераліку, далейшае знаходжанне ў самаізаляцыі не патрабуецца", — тлумачыць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У той жа час жыхары Беларусі пакуль не могуць пахваліцца магчымасцю адпачыць у любімых краінах. Для нас па-ранейшаму закрытыя межы суседніх краін — Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, а таксама Еўрасаюза. Выключэнне складаюць Індыя і Турцыя. З 10 ліпеня турыстаў з нашай краіны пачне прымаць Чарнагорыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.