Мінздароўя: Беларусам не варта баяцца эпідэміі “камарынай ліхаманкі”

Мінздароўя: Беларусам не варта баяцца эпідэміі “камарынай ліхаманкі”

У Беларусі няма перадумоваў для распаўсюду ліхаманкі чыкунгунья. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя. Паводле медыкаў, для нашай краіны гэтае захворванне не з’яўляецца эндэмічным, бо няма пераносчыкаў. Тым не менш спецыялісты не выключаюць выпадкаў завозу інфекцыі з іншых краін.

Мінздароўя звяртае ўвагу беларусаў на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў Францыі. Нацыянальнае агенцтва грамадскай аховы здароўя гэтай краіны пацвердзіла 4 выпадкі такіх захворванняў, якія здарыліся ў жніўні. Гэта была мясцовая перадача віруса ў Ле-Кан-дэ-Мор, хворыя за межы рэгіёну не выязджалі. Таму беларускія медыкі просяць улічваць гэтую інфармацыю, плануючы паездкі ў Францыю.

Ліхаманка чыкугунья — віруснае захворванне, якое выклікае вірус чыкугунья. Сімптомы: раптоўная ліхаманка, часта з моцныя болем у суставах. Звычайна яна не з’яўляецца небяспечнай для жыцця, аднак людзі сталага веку з аслабленым імунітэтам могуць цяжка яе пераносіць.

Вірус перадаецца праз укусы інфікаваных самак камароў, віды якіх у Беларусі не жывуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі