Мінздароўя: добраахвотнікі, якім увялі расійскую вакцыну, пачуваюцца добра

Мінздароўя: добраахвотнікі, якім увялі расійскую вакцыну, пачуваюцца добра

Добраахвотнікі, якія атрымалі расійскую вакцыну ад COVID-19, пачуваюцца добра. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка

"Беларускія грамадзяне, якія на мінулым тыдні прынялі ўдзел у клінічных выпрабаваннях расійскай вакцыны ад COVID-19, пачуваюцца добра", — перадае яго словы прэс-служба ведамства.

Выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса пачаліся ў Беларусі 1 кастрычніка. Паведамлялася, што ўдзел у іх прымаюць 100 добраахвотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі