Мінздароўя налічыла толькі 561 новы выпадак COVID-19 за мінулыя суткі
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 561 новы пацыент з COVID-19, паведамляе 9 лютага прэс-служба Мінздароўя. Агулам ад пачатку пандэміі ў нашай краіне зарэгістравана 260 060 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй.
Магчыма, такое рэзкае зніжэнне новы выпадкаў тлумачыцца малой колькасцю зробленых тэстаў. За мінулыя суткі іх было зроблена 7151. Для параўнання: за 7 лютага было 9328 тэстаў (+808 новых пацыентаў), за 6 лютага — 19 358 (+1732).
За час пандэміі было зроблена 4 593 784 тэсты.
За мінулыя суткі памёрлі 9 чалавек з COVID-19. За ўвесь час, паводле афіцыйнай інфармацыі, смяротнасць склала 1801 выпадак. Гэтыя звесткі выклікаюць сумнеў, бо смяротнасць у "кавідны" 2020-ы істотна перавышала папярэднія гады.
Ад пачатку эпідэміі паправіліся 248 064 чалавекі (+361).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.