Мінздароўя прыпыніла выкарыстанне антыбіётыка, пасля якога памерла жанчына

Мінздароўя прыпыніла выкарыстанне антыбіётыка, пасля якога памерла жанчына

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла выкарыстанне серыі антыбіётыка, пасля ўвядзення якога ў Маладзечанскім раёне памерла жанчына. Часовая забарона на гэты прэпарат уведзеная ў адпаведнасці з лістом ад 20 студзеня за подпісам намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, перадае БЕЛТА.

Такім чынам, пад часовую забарону трапілі асобныя серыі прэпаратаў “Цэфтрыяксон” (парашок для прыгатавання раствору для ін’екцыяў) і “Лідакаін” — таксама раствор для ін’екцыяў, які прымяняюць у спалучэнні з антыбіётыкам.

Рашэнне аб далейшым прымяненні гэтых лекаў будзе прынятае пасля выяўлення прычыны непажаданай рэакцыі ў пацыенткі. У выпадку, калі здараецца анафілактычны шок на нейкі лекавы сродак, серыя гэтых лекаў адбіраецца з абароту, прыпыняецца яе выкарыстанне да завяршэння ўсіх неабходных даследаванняў. Астатнія серыі гэтага прэпарату выкарыстоўваюцца строга па паказніках.

Трагічны выпадак здарыўся 16 студзеня ў вёсцы Цюрлі Маладзечанскага раёна. Маладая жанчына звярнулася ў фельчарска-акушэрскі пункт са скаргай на кепскае самаадчуванне. Ёй паставілі дыягназ “вострае рэспіраторнае захворванне” і прызначылі таблеткі. Аднак пацыентка сказала, што мае ампулу з антыбіётыкам і проста не можа сама сабе зрабіць укол, таму звярнулася да медыкаў. Яе распыталі аб супрацьпаказаннях, пасля чаго зрабілі ін’екцыю. Пацыентцы стала кепска і яе не змаглі ўратаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі