Мінздароўя расказала аб правілах антыкаранавіруснага галасавання
Міністэрства аховы здароўя апублікавала на сваім сайце рэкамендацыі, як правільна галасаваць, каб не заразіцца COVID-19 ці іншымі рэспіраторнымі інфекцыямі.
1. Перад пачаткам працы апытаць кожнага чальца ўчастковай камісіі пра стан здароўя. Да працы дапускаць людзей без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (павышаная тэмпература цела, кашаль, чханне і інш.).
2. Чальцы выбаркамаў павінны мець і выкарыстоўваць сродкі абароны (маска, пальчаткі, па магчымасці шчыток для твару), дызенфекцыйных сродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў.
3. Забяспечыць захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў чальцоў выбаркамаў, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі. Адлегласць паміж імі павінна быць не менш за 1 метр.
4. Забяспечыць наяўнасць у месцах агульнага доступу (калідоры, фае і інш.) сродкаў для дэзінфекцыі скуры / антысептыку для апрацоўкі рук і кантроль рэгулярнай запраўкі дазатараў.
5. Па магчымасці падзяліць тых, хто заходзіць, тых хто выходзіць, размясціўшы адпаведныя паказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.
6. Рэкамендаваць выбарцам прыходзіць на галасаванне ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі), а таксама выкарыстоўваць гэтыя сродкі пры галасаванні дома. Па просьбе чальца выбаркама выбаршчык павінен здымаць маску і паказваць твар, каб яго ідэнтыфікавалі.
7. Выбарцам рэкамендуюць паказваць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі чальцу выбаркама.
8. Тмксама выбарцам раяць карыстацца ўласнымі асадкамі для подпісу аб атрыманні бюлетэняі і для запаўнення бюлетэня.
9. Асгульныя асадкі раяць апрацоўваць антысептыкам пасля кожнага выбарца.
10. Мінздароўя лічыць неабходнай рэгулярную апрацоўку (не менш за шэсць разоў за дзень выбараў) дэзінфекцыйнымі сродкамі дзвярных ручак, парэнчаў, паверхняў у кабінах для галасавання, сталоў ды іншых кантактных паверхняў. У дні датэрміновага галасавання ў памяшканні для галасавання трэба пваресці вільготную прыборку падчас перапынку з 14-й да 16-й гадзіны.
11. Дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія ідуць выбарцы, рэкамендуецца не зачыняць.
12. Памяшканні раяць рэгулярнае праветрываць, не спыняючы працэс галасавання.
13. Пасля завяршэння галасавання скрынку для галасавання рэкамендуюць апрацаваць звонку дэзінфекцыйным сродкам, а пры галасаванні дома — апрацоўваць яе пасля кожнага выбарца.
14. Галасаванне дома па магчымасці варта праводзіць без уваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання — не менш за 1 метр адзін ад аднаго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.