Мінздароўя: У аптэках дастатковы запас супрацьвірусных лекаў
Мінздароўя прыняло меры, каб у аптэках краіны пастаянна былі супрацьвірусныя лекі, антыбіётыкі, а таксама сродкі індывідуальнай засцярогі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе ведамства.
Акрамя таго, у аптэках прынялі дадатковыя меры па падрыхтоўцы да працы ў перыяд сезоннага росту захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У прыватнасці, быў зменены рэжым працы аптэк, каб наведвальнікі маглі атрымаць неабходную лекавую дапамогу ў зручны час. Зветскі аб рэжыме працы аптэк РУП "Белфармацыя" можна знайсці на сайце Мінздароўя.