Мінздароўя ўпершыню абвясціла пра больш за 10 смерцяў за суткі ад COVID-19

Мінздароўя ўпершыню абвясціла пра больш за 10 смерцяў за суткі ад COVID-19

Мінздароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі на 23 студзеня. Ведамства ўпершыню абвясціла пра больш за 10 смерцяў за суткі ад COVID-19.

Лічбы наступныя:

- 1748 новых выпадкаў за апошнія суткі;
- 2070 чалавек паправіліся;
- 11 новых смерцяў, звязаных з каранавірусам. Гэтак шмат — упершыню з пачатку пандэміі. Хаця і гэтая лічба выклікае недавер;
- 13308 чалавек хварэе ў цяперашні час. Іх колькасць істотна скарацілася ад пікавага значэння ў 21852 хворых, пра якіх было абвешчана 8 снежня.

Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, эпідэмія ідзе на спад. Але Еўрарадыё заклікае вас скептычна ставіцца да гэтых лічбаў і працягваць максімальна абараняць сябе ад хваробы.

Мінздароўя ўпершыню абвясціла пра больш за 10 смерцяў за суткі ад COVID-19
Другая хваля: колькі людзей цяпер хварэюць COVID-19 у Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі