Мінздароўя: за суткі ў Беларусі выяўлена менш за 1 тысячу выпадкаў COVID-19
Хуткая дапамога ў Мінску / Еўрарадыё
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана менш за 1 тысячу новых выпадкаў COVID-19. Міністэрства аховы здароўя паведамляе аб 857 пацыентах з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
У той жа час 1 тысяча 74 пацыента выпісаныя з бальніц. Па звестках Мінздароўя, ад наступстваў COVID-19 за мінулыя суткі памерлі 8 чалавек.
Агульная афіцыйная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 398 тысяч 909. Псіхалагічны парог у 400 тысяч афіцыйна пацверджаных выпадкаў будзе перавышаны на наступным тыдні. Лічбы беларускага Міністэрства аховы здароўя ставяцца шэрагам экспертаў пад сумнеў.
Паводле Мінздароўя Беларусі, памерлі за ўвесь перыяд пандэміі 2 тысячы 900 пацыентаў з каранавірусам. Паправіліся — 391 тысяча 003.
За мінулыя суткі выкананыя 15 тысяч 752 тэсты на каранавірус. З пачатку пандэміі праведзена 6,4 млн тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 4 чэрвеня ў краіне больш за 304 тысячы чалавек у Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19. У нашай краіне выкарыстоўваюць расійскую вакцыну "Спадарожнік V" і кітайскую Vero Cell.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.