Мірны і Рам прайгралі ў 2-м матчы выніковага тэніснага турніру ў Лондане

У другім туры выніковага турніру АТП у Лондане "пасеяныя" пад сёмым нумарам Максім Мірны (13-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) і Эндзі Рам (10) прагралі шостай пары спаборніцтваў Лукашу Кубату (Польшча, 12) і Оліверу Мараху (Аўстрыя, 14) — 6:4, 4:6, 14:16 (тай-брэйк). У першым сэце беларуска-ізраільскі дуэт перамог дзякуючы брэйк-пойнту ў 10-м гейме, а ў другім саступіў, дазволіўшы супернікам зрабіць брэйк у трэцім гейме. На тай-брэйку Мірны і Рам саступалі 1:3, потым выйшлі наперад — 5:4, ізноў адпусцілі супернікаў — 6:7. Пасля гэтага Кубат зрабіў дзве падвойныя памылкі, і Мірны з Рамам ізноў павялі — 8:7, мелі тры матч-пойнты (на падачы сапернікаў), але ў выніку прайгралі

Статыстыка матчу: эйсы — 3:7 на карысць пары Кубат/Марах, падвойныя памылкі — 1:6, брэйк-пойнты — 1/6:1/1, адсотак выйгрышу першай падачы — 81:80, другой падачы — 67:38.

Як нагадвае БелаПАН, у першым матчы 23 лістапада Мірны і Рам выйгралі ў амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў (трэція нумары рэйтынгу, другі нумар "пасеву") — 6:4, 6:4.

Апошнімі сапернікамі беларуса і ізраільцяніна ў папярэдняй групе В стануць "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам чэх Лукаш Длоўгі (6) і індыец Леандэр Паес (8).

Дзве найлепшыя пары па выніках папярэдніх спаборніцтваў выйдуць у паўфінал. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі