“Міс Беларусь” не змагла сказаць, хто напісаў “Паўлінку”
Элеанора Качалоўская
У новай “Міс Беларусь” Элеаноры Качалоўскай запыталі, хто напісаў “Паўлінку”. І яна не змагла адказаць. За перамогу ў конкурсе Качалоўская атрымала ў падарунак, акрамя “Джылі” і ўпрыгожвання, збор твораў Янкі Купалы. Прыгажуня паабяцала прачытаць творы класіка.
Элеаноры Качалоўскай 23 гады. Яна менеджар мадэльнага агенцтва ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Пакуль “Міс Беларусь” разбірае свае кнігі, прапаноўваем вам узгадаць, чаму Купала — геніяльны паэт і ўволуге наша ўсё!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.