"Міс Беларусь" стала выкладчыца дэфіле Дар'я Ганчарэвіч

Пераможца конкурсу Дар'я Ганчарэвіч / БЕЛТА​
Пераможца конкурсу Дар'я Ганчарэвіч / БЕЛТА​

Тытул "Міс Беларусь-2021" атрымала 18-гадовая мянчанка Дар'я Ганчарэвіч, паведамляе БЕЛТА.

Дзяўчына працуе выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Цяпер Ганчарэвіч працуе з беларускімі брэндамі ў якасці мадэлі і стварае адзенне для сябе. Дар'я марыць стаць арганізатарам Тыдня моды ў Беларусі.

Пераможца нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які праводзіцца ў Беларусі 12-ы раз, атрымала карону з белага золата, якая ўпрыгожана дыяментамі і тапазамі. Дзяўчына таксама атрымае прэмію ў памеры 14,5 тысяч рублёў і аўтамабіль Geely.

У снежні Ганчарэвіч прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Міс свету" ў Пуэрта-Рыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі