Званне "Місіс Сусвет 2024" атрымала беларуска

Наталля Дарошка на конкурсе "Місі Сусвет"

Наталля Дарошка на конкурсе "Місі Сусвет" / SilverITV

Беларуска Наталля Дарошка выйграла конкурс "Місіс Сусвет 2024", паведамляюць яго арганізатары.  

Конкурс праводзіўся 47-ы раз і завяршыўся сёння ў Паўднёвай Карэі. Удзельнічаць у ім маглі замужнія жанчыны, разведзеныя і ўдовы ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Сёлета было 115 прэтэндэнтак на карону.

Перад конкурсам беларуска казала, што прыехала туды "расказаць пра нашу краіну, пра наш велікадушны народ, праслаўляць Беларусь" і "зламаць стэрэатыпы".

Пасля перамогі яна заявіла, што гэты конкурс быў надзвычайным досведам для яе. "Паўдзельнічаўшы ў конкурсе і пазнаёміўшыся з найлепшымі жанчынамі ў свеце, я здабыла яшчэ больш веры ў свае справы, думкі і мэты", — напісала Наталля Дарошка ў Інстаграме.

Званне "Місіс Сусвет 2024" атрымала беларуска
Пераможцы конкурсу "Місіс Сусвет 2024" / старонка конкурсу ў Фэйсбуку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі