Карону "Міс Паўднёвая Афрыка" ўпершыню атрымала жанчына з парушэннем слыху

Міа ле Ру

Міа ле Ру / centralnews.co.za

Міа ле Ру стала першай жанчынай з парушэннем слыху, якая атрымала карону конкурсу "Міс Паўднёвая Афрыка". Яна спадзяецца, што яе перамога дапаможа іншым людзям, якія адчуваюць сябе выключаным з грамадства. Міа ле Ру падбадзёрыла іх паспрабаваць ажыццявіць свае "самыя смелыя мары".

Пераможцы конкурсу 28 гадоў. Калі ёй быў усяго год, у ле Ру дыягнаставалі глыбокую страту слыху. Цяпер у яе ўсталяваны спецыяльны імплант, які дапамагае ўспрымаць гук. Ёй спатрэбілася два гады заняткаў з лагапедам, перш чым яна змагла вымавіць свае першыя словы.

"Я ганарлівая Паўднёваафрыканская глухая жанчына, і я ведаю, як гэта — быць выключанай з грамадства. Цяпер я ведаю, што мяне паслалі на гэтую планету, каб я парушала межы, і сёння я гэта зрабіла", — сказала ле Ру пасля перамогі.

Цяпер яна прадставіць Паўднёвую Афрыку на конкурсе Міс Сусвет, які пройдзе ў Мексіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі