Прадстаўніца Беларусі не ўвайшла ў топ-30 удзельніц конкурсу "Міс Сусвет"
Элеанора Качалоўская
Прадстаўніца Беларусі Элеанора Качалоўская не ўвайшла ў топ-30 удзельніц конкурсу прыгажосці "Міс Сусвет". А выйграла прыгажуня з Даніі Вікторыя К'ер Тэйлвіг.
Фінал 73-га міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс Сусвет" прайшоў Мехіка, сталіцы Мексікі, 16 лістапада, калі ў Беларусі праз розніцу ў часе была глыбокая ноч. Там спаборнічалі 130 жанчын з розных краінаў.
Пра пераможцу вядома, што яна займаецца танцамі і абаронай жывёл. Для Даніі гэта першае падобнае дасягненне на конкурсе. Перад ным дзяўчыны з Еўропы не атрымлівалі карону цягам 8 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.