"Міс свету 2014" стала прыгажуня з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі (відэа)
22-гадовая Ролін Строс выйграла конкурс, у якім удзельнічалі 122 краіны.
Карону "Міс свету 2014" атрымала прыгажуня з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі 22-гадовая Ролін Строс. Яна — студэнтка, вучыцца на медычным факультэце ўніверсітэта. Агулам у конкурсе ўзялі ўдзел прадстаўніцы з 122 краін свету.
Першай віцэ-міс назвалі Эльдзіну Кульцар з Венгрыі, другой віцэ-міс свету 2014 — амерыканку Элізабет Сафрыт.
БЕЛТА інфармуе, што прадстаўніца Беларусі 22-гадовая Вікторыя Мігановіч не ўвайшла ў лік 25 лепшых удзельніц конкурса.