Мітрапаліт Павел атрымаў від на жыхарства ў Беларусі
Беларускага грамадзянства ён пакуль не атрымаў, застаецца грамадзянінам Расіі.
Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел атрымаў від на жыхарства ў Беларусі на два гады. А вось беларускага грамадзянства ён пакуль не атрымаў, застаецца грамадзянінам Расіі.
"У мяне грамадзянства [расійскае] застаецца, але мне выдалі від на жыхарства на два гады. Затым будзе на пяць гадоў", — цытуе словы мітрапаліта Паўла БЕЛТА. Ён падкрэсліў, што на яго ў гэтым плане распаўсюджваюцца тыя ж нормы законаў, што і на іншых людзей.
Нагадаем, мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком БПЦ Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў канцы 2013 года. Яго папярэднік мітрапаліт Філарэт пайшоў на пенсію.
Мітрапаліт Павел: Пра самакіраванне БПЦ загаварылі з-за... мікрафона