"Міжнародная амністыя" заклікала масава пісаць лісты Лукашэнку
Арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала сваіх прыхільнікаў масава пісаць лісты Аляксандру Лукашэнку з просьбай аддаць сваякам целы Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, якіх расстралялі згодна са смяротным прысудам. Пра гэта распавяла Еўрарадыё даследчыца Amnesty International па Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі Хізэр МакГіл: МакГіл: “Сакрэтнасць вакол смяротнага пакарання ў Беларусі – вялікая пакута для сваякоў забітых, якіх не інфармуюць пра дату пакарання і не кажуць пра месца пахавання”.
Хізэр МакГіл нагадала, што раней Камітэт па правах чалавека ААН у сваёй пастанове рэкамендаваў беларускаму ўраду інфармаваць сем'і забітых аб месцы пахавання і выплаціць ім кампенсацыі за маральныя пакуты ад адсутнасці адпаведнай інфармацыі. Але ўлады праігнаравалі яе.
Афіцыйнае судовае паведамленне сем’ям і адвакатам пра забойства злачынцы прыходзіць пасля многіх тыдняў і нават месяцаў пасля ажыццяўлення пакарання. І ў ранейшых выпадках сваякі ўскосна даведваліся пра экзекуцыю, калі іх пасылкі родным адмаўляліся прымаць. Звычайна ім паведамляюць, што зняволеных перавялі ў іншае месца, напраўду ж гэта значыць, што іх забілі, адзначае МакГіл.
Глядзі таксама:
Савет Еўропы зноўку заклікаў Лукашэнку аб памілаванні
Дэпутат: Пажыццёвае зняволенне не больш гуманнае за смяротнае пакаранне