Міжнародны Алімпійскі камітэт не адхіліў зборную Расіі ад Алімпіяды ў Рыа
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) вырашыў не адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў сёлетніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, перадае Бі-Бі-Сі. Рашэнне пра ўдзел кожнага асобнага спартоўца будуць прымаць спартыўныя федэрацыі.
Пасля дакладу кіраўніка Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандра Жукава МАК пастанавіў, што расійскім атлетам можна прымаць удзел у спаборніцтвах, калі яны будуць адпавядаць вызначаным крытэрам.
Рашэнне МАК не закранае расійскіх лёгкаатлетаў, адзначае РБК. Як паведамлялася раней, нагодай для скандалу стаў даклад Сусветнага антыдопінгавага агенцтва пра беспрэцэдэнтныя факты допінгу ў расійскім спорце — у прыватнасці, падчас Алімпіяды ў Сочы. Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ў лістападзе 2015 года пазбавіла сяброўства расійскую федэрацыю.